«Гэтыя падзеі былі звязаныя, паводле нашых ацэнак, з 9 Мая. <…> Кіраўнік дзяржавы ў курсе гэтых момантаў. Мы затрымалі пэўную колькасць асоб, якія рыхтаваліся да здзяйснення тэрактаў. І ведаем, што за гэтым стаяць спецслужбы… Я не хачу поўнасцю адкрываць сёння. Заўтра мы пастараемся ўсё сказаць», — заявіў Іван Церцель.

2 мая па выніках чарговай нарады сілавога блока ў Лукашэнкі, Іван Церцель прагназаваў значную эскалацыю абстаноўкі па перыметры Беларусі і абяцаў паказаць прыклады прадухілення тэрактаў, працы контрразведкі і матэрыялаў затрыманняў.

Як бачым, вынікі не прымусілі сябе чакаць. 

Нагадаем, 19 сакавіка КДБ паведаміў аб ліквідацыі ўзброенага замежніка ў Гродне, які нібыта прыбыў з Польшчы для разведкі патэнцыйных месцаў здзяйснення тэрактаў. Пазней па беларускім тэлебачанні паказалі кадры штурму і заявілі, што ў загінулага быў падроблены пашпарт РФ на імя Аляксея Ламакіна.

Гэтае здарэнне пакінула шмат пытанняў, а «Байпол» назваў спецаперацыю пастаноўкай з удзелам дзейнага супрацоўніка КДБ, які сыграў ролю «тэрарыста».

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5