«Асабіста хачу звярнуцца да ўкраінскіх воінаў. Хлопцы… Мы не ворагі. Зразумейце, мы пераважна родныя людзі. І быў час, калі мы, можа, і спрачаліся, а, можа, і не спрачаліся, але ў нас ёсць усё для таго, каб забыць спрэчкі. … Давайце забудземся пра ўсё, што было. Давайце аб'яднаемся і развернемся ў іншы бок і зробім усё, каб завяршыць вайну. І мы зноў жылі дружна разам», — заявіў калабарант.

Сальда называе «самым вялікім здзекам» тое, што ва Украіне адбылася дэкамунізацыя. Таксама ў звароце ён паўтарыў прапагандысцкія штампы пра знішчэнне савецкіх помнікаў і пра тое, што за Украінай стаіць Амерыка.

Украінскія СМІ заўважаюць, што сёння было прынятае рашэнне, канфіскаваць частку актываў Сальда ва Украіне. Раней у калабаранта знайшлі кампанію, звязаную са збожжам, якую ён зарэгістраваў у Вялікабрытаніі.

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
69
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
13