Лукашэнка на Краснай плошчы. Кадр з відэа

Лукашэнка на Краснай плошчы. Кадр з відэа

Акрамя Лукашэнкі, у Маскву прыехалі кіраўнікі Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, Туркменістана і Арменіі.

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што Лукашэнка не пачапіў «георгіеўскую стужку», як гэта зрабіў Пуцін ці прэзідэнт Таджыкістана Рахмон. Замест яе ён прымацаваў стужку ў колерах дзяржаўнага сцяга Беларусі. Так жа зрабілі прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў і прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў. Прэзідэнт Казахстана Такаеў і прэм'ер Арменіі Пашынян не пачапілі ніякіх стужак. 

Скрын: reform.by

Скрын: reform.by

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў

У сваёй прамове на Краснай плошчы Пуцін выступіў з традыцыйнай рыторыкай. Ён назваў кіеўскі рэжым злачынным. Украінскі народ, паводле яго, стаў закладнікам дзяржаўнага перавароту і планаў Захаду. У гэтым Пуцін бачыць прычыну цяперашняй катастрофы ва Украіне. Мэта праціўнікаў Расіі, мяркуе Пуцін, — разбурыць яе.

Пахваліцца перамогамі, напрыклад, захопам Бахмута, Пуціну не ўдалося. 

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
32
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
11