Уладзіслаў Гірыс

Уладзіслаў Гірыс

У вырашэнне пытання экстрадыцыі беларуса актыўна ўключылася Народная амбасада Беларусі ў Італіі. 

Беларус Уладзіслаў Гірыс разам з жонкай жыве ў Польшчы з 2019 года. Там у мужчыны свая фірма — ён уладальнік таксі. 

У Неапаль пара прыехала 7 лютага, на наступны дзень яны ўжо былі павінны вяртацца ў Польшчу.

«Былі ўвечары ў апартаментах. Прыйшла паліцыя, каб праверыць нейкія даныя, потым сказалі, што яго забіраюць. Надзелі на яго кайданкі і павезлі. Мяне з сабой не ўзялі, далі адрас, куды яны яго вязуць.

Паехала за імі. Але там мяне не пусцілі, вярнулася ў апартаменты. Праз пару гадзін патэлефанаваў муж, сказаў, што ў яго ўзялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі. Я спытала, ці звязана гэта неяк з Беларуссю, ён адказаў «так». І наша размова на гэтым скончылася», — расказвала раней жонка Уладзіслава.

У жонкі Уладзіслава ёсць польскі від на жыхарства, у мужа — гуманітарная віза. 

Па словах жанчыны, апошні раз яны былі ў Беларусі ў лютым 2020-га. У Польшчы Уладзіслаў удзельнічаў у беларускіх акцыях і мітынгах.

Чытайце таксама:

У Неапалі затрымалі беларуса па запыце беларускіх уладаў. Што вядома?

«Ціхі чалавек з мяккім голасам». Хто тыя суддзя і пракурор, якія адправілі ў калонію блогера Клімовіча — палітвязня, які памёр за кратамі

Палітзняволеную ў зарэчанскай калоніі збіваў і душыў наглядчык — праваабаронцы

Клас
37
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
3