Old person smartphone

Фота: Pixabay

Пажылыя людзі захопленыя новымі тэхналогіямі, як і ўсе астатнія. Папулярнасць гаджэтаў сярод іх павысілі мінулыя праблемы пандэміі і цяперашняя эміграцыя, калі ўсім сталі патрэбныя спосабы зносін з людзьмі, якія не побач.

Але з укараненнем тэхналогій сярод людзей сталага веку ёсць і праблемы. Большасць пажылых у сваім дачыненні з гаджэтамі ўсё ж не выходзяць за рамкі відэазванка. У грамадстве не хапае навучальных праграм для пажылых, і распрацаваныя прадукты не заўсёды прызначаныя для сталага насельніцтва.

WSJ назваў тыпы тэхналогій, якія для пажылых з’яўляюцца прыярытэтнымі:

1. Прылады, што адсочваюць параметры стану здароўя

Па словах кіраўнікоў арганізацый і кампаній, якія займаюцца тэхналогіямі старэння, прылады для адсочвання стану здароўя і фізічнай формы — самая папулярная тэхналогія сярод пажылых людзей.

Многія людзі сталага веку маюць такія прылады і карыстаюцца імі штодзённа.

Напрыклад, шостая мадэль Apple Watch дапамагае адсочваць частату сардэчных скарачэнняў і эфектыўнасць плавання (колькасць зробленых грабкоў за гадзіну), а таксама колькасць кіслароду, якую чалавек паглынае падчас інтэнсіўных практыкаванняў. Apple Watch таксама адсочвае інтэнсіўнасць пры хадзьбе, пры падыманні цяжараў і выкарыстанні трэнажораў.

2. Хатнія памочнікі з галасавым кіраваннем

Яны становяцца ўсё больш папулярнымі сярод пажылых людзей па ўсім свеце, бо істотна спрашчаюць многія дзеянні. Цяпер, каб уключыць музыку, паставіць таймер, даведацца, якое надвор’е і які стан дарожнага руху, — нават не трэба браць у рукі прыладу і нешта шукаць, бо пра ўсё гэта можна дазнацца, проста задаўшы адпаведнае пытанне.

Паводле даных арганізацыі AARP, што займаецца праблемамі людзей сталага веку, прыкладна 60% пажылых амерыканцаў, у якіх ёсць хатні памочнік, выкарыстоўваюць яго штодня.

3. Стрымінгавыя сэрвісы

Многія пажылыя людзі аддаюць перавагу стрымінгавым відэа, а не тэлевізару, і падпісваюцца на такія сэрвісы, як Netflix, Hulu і HBO Max.

Цікавасць да серыялаў спалучаецца з цікавасцю да спорту: шмат якія арганізацыі і трэнеры транслююць свае ўрокі праз Zoom, і часта для пажылых наведваць такія ўрокі зручней, чым хадзіць кудысьці жыўцом.

4. Менеджары пароляў і тэхналогіі, якія дапамагаюць прадухіліць махлярства

Як вядома, апошнім часам многія людзі сталага веку сталі ахвярамі тэлефоннага і інтэрнэт-махлярства.

Для гэтага іх трэба вучыць, як абыходзіцца са сваімі данымі ў інтэрнэце і як правільна захоўваць паролі. Пакуль вельмі нязначная колькасць пажылых карыстаецца такой праграмай, як менеджар пароляў.

Навучанне тэхналогіям пажылых людзей ад 55 да 90 гадоў патрабуе пэўных навыкаў і спецыяльных праграм, якіх у Беларусь, на жаль, бракуе.

Чытайце яшчэ:

Яны — мадэлі, хоць ім за 70

The Voice Senior — польскае шоу, у якім пенсіянеры выходзяць на сцэну

2000 пажылых дам са Швейцарыі падалі ў ЕСПЧ скаргу на здароўе, клімат і ўрад 

Клас
13
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3