Магчыма, ранкам Аляксандр Лукашэнка наведае Маскву, дзе адбудзецца парад на Краснай плошчы.

Раней меркавалася, што кампанію Пуціну там складзе толькі прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў. Аднак учора Масква заявіла, што запрасіла на ўрачыстасці прэзідэнтаў Таджыкістана і Туркменістана, а сёння стала вядома, што ў Маскву прыбудуць і кіраўнікі Казахстана Касым-Жамарт Такаеў і Арменіі Нікол Пашынян. 

У апошняе дзесяцігоддзе Аляксандр Лукашэнка рэдка бываў на Дзень Перамогі ў Маскве.

Аднак сёлета прысутнасць саюзнікаў важная Уладзіміру Пуціну ва ўмовах, калі расійскія войскі ва Украіне буксуюць і на гэтым фоне пачаліся публічныя звадкі між яго сілавікамі. 3 мая беспілотнікі ўзарваліся каля флагштока рэзідэнцыі прэзідэнта ў Крамлі.

Постсавецкія дыктатары выкарыстоўваюць перамогу ў Другой сусветнай вайне для апраўдання свайго процістаяння з Захадам і прэтэнзій на асаблівую ролю.

Нацысцкая Германія капітулявала 78 гадоў назад, познім вечарам 8 мая. У СССР пра заканчэнне вайны стала вядома 9 мая, гэтая дата і стала святочнай. У першыя дзесяцігоддзі пасля вайны гэты дзень святкавалі сціпла, з часам ён стаў усё больш пампезным. Цяпер, калі ветэранаў амаль не засталося, з яго зляпілі цэлы культ з разнастайнымі рытуаламі.

На шэсце з ускладаннем кветак «Беларусь памятае», у прыватнасці, штогод у пэўны час зганяюць працоўных і навучэнцаў.

У краінах Еўрапейскага саюза 9 мая адзначаецца Дзень Еўропы. Ідэя гэтага свята — каб памяць пра вайну нагадвала людзям пра важнасць міру і адзінства еўрапейскіх народаў, якія здолелі пражыць амаль восем дзясяткаў гадоў без войнаў.

Чытайце таксама:

Пашынян ляціць на Парад Перамогі ў Маскву

Такаеў таксама ляціць у Маскву на Парад Перамогі

Пуцін павіншаваў кіраўнікоў краін СНД з Днём Перамогі. Апроч дзвюх краін

Клас
1
Панылы сорам
20
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5