Vilnius Zverynas old house Вільня Звярынец старая сядзіба Вильнюс Зверинец старая усадьба

Вільня, старая сядзіба ў раёне Звярынец. Фота: «Наша Ніва»

Апошнія гады пад «англійскі газон» у Вільні касілі толькі траву на цэнтральных плошчах, у жылых зонах і ў месцах адпачынку. А вось уздоўж дарог і на адхонах, а таксама ў зонах, дзе людзі не ходзяць, касілі два разы на год, мінімальна, пасля адцвітання траўніка. Гэтую практыку літоўцы перанялі ад скандынаваў і швейцарцаў. Яна мела спрыяць аднаўленню біяразнастайнасці і меншаму награванню горада летам, бо кошаны газон награваецца нашмат мацней, чым някошаны луг. 

Аднак такое рашэнне гарадскіх уладаў выклікала крытыку: зарослыя вуліцы і лужкі сталі глядзецца нібы занядбаныя, а жывёлы і людзі сталі часцей лавіць кляшчоў.

У выніку новы мэр горада, хрысціянскі дэмакрат Валдас Бянкунскас першым рашэннем змяніў расклад кашэння. Цяпер Вільня будзе ў гэтым сэнсе зноў выглядаць як Мінск.

Клас
18
Панылы сорам
13
Ха-ха
5
Ого
5
Сумна
14
Абуральна
5