Ігар Кавалевіч. Фота: football.by

Ігар Кавалевіч. Фота: football.by

«Магу праз вашу перадачу папрасіць Міністэрства спорту або пракуратуру. Трэба амніставаць людзей. Яны не зрабілі злачынстваў перад беларускім народам. У нас ёсць праблемы. Хлопцы трэніруюцца, апантаныя, яны нікуды не з'ехалі, хоць былі прапановы», — цытуе словы Кавалевіча football.by.

У Беларусі існуе негалосны спіс футбалістаў, якія асудзілі гвалт сілавікоў у 2020 годзе. У спісе спачатку было некалькі дзясяткаў чалавек, ім фактычна было забаронена гуляць. Цяпер мінімум дзесяць гульцоў клубаў вышэйшай лігі па-ранейшаму сядзяць без працы і чакаюць рашэння камісіі, якая павінна вызначыць, што ж з імі рабіць.

Чытайце таксама:

Лёсам «нядобранадзейных» футбалістаў, якіх не дапускаюць да ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі, займаецца камісія па палітычных уцекачах — «Трыбуна»

Беларускіх футбалістаў прагоняць праз ідэалагічны таварыскі суд. Хто каго будзе судзіць?

Клас
14
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6