Фота: AP

Фота: AP

Артыкул у пэўным сэнсе адлюстроўвае дэбаты амерыканскай замежнапалітычнай супольнасці пра магчымасці заканчэння вайны і ўмовы ўсталявання трывалага міру пасля канфлікту.

Асноўныя тэзісы артыкула.

1. Доўгатэрміновая мэта канфлікту — увесці Украіну ў «дэмакратычны свет і яе ўмацаванне, каб яна магла супрацьстаяць будучай агрэсіі. Таксама яна патрабуе нейкай заходняй вайсковай дапамогі».

2. Пры гэтым, як лічаць аўтары, нельга ісці следам за жаданнем Кіева пераканаўча перамагчы Расію. Яны лічаць, што Украіна мае перамагчы ў вайне так, каб Расія магла змірыцца з уласным паражэннем. Занадта вялікае паражэнне патэнцыйна небяспечнае, бо прыніжаная і пастаўленая на калені Расія ізалюецца ў сваёй нянавісці да Захаду і будзе імкнуцца да рэваншу.

3. Трэба перамагчы рэжым Пуціна і ініцыяваць пазітыўныя працэсы ў Расіі, звязаныя з развітаннем з імперскімі фантазіямі. Гэта азначае, што перамога не роўная паражэнню Расіі.

4. Аўтары прапануюць стварыць новую арганізацыю пад назвай «Атлантычна-Азіяцкая супольнасць бяспекі» (AASC), якая будзе гарантаваць бяспеку і аднаўленне Украіны. У гэтую кааліцыю могуць увайсці як краіны НАТА, так і ахвотныя краіны Азіі. З яе ўдзельнікаў нельга выключаць і Расію, пры ўмове што тая зменіцца і не будзе больш дзяржавай, якая імкнецца пераглядзець міжнародны лад.

5. Нязвыклая прапанова аўтараў: «Кантраляваць і забяспечваць бестэрміновую прысутнасць заходніх войскаў на ўкраінскай зямлі». Гэтыя войскі, як членаў НАТА, так і краін, якія не ўваходзяць у блок, маюць сачыць за дзеяннямі расійскай арміі і навучаць Узброеныя сілы Украіны, дапамагаць у дэмабілізацыі і сачыць за выкананнем мірных пагадненняў.

6. Вайсковы кантынгент ва Украіне можа ўзначаліць афіцэр не з краіны НАТА — магчыма, з Індыі ці іншай нейтральнай дзяржавы. Але ў яго складзе маюць быць і войскі ЗША, бо нішто, апроч вайсковай прысутнасці ЗША, не ў стане забяспечыць дэмакратычнай будучыні Украіны.

Клас
33
Панылы сорам
76
Ха-ха
22
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
14

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?