Яўген Прыгожын. Скрышот відэа

Яўген Прыгожын. Скрышот відэа

На першых кадрах відаць, што Прыгожын стаіць на адкрытай мясцовасці каля мёртвых целаў. Камера паказвае дзясяткі мерцвякоў, шэрагам якіх не відна канца.

«Гэта хлопцы ПВК «Вагнер», якія загінулі сёння. Здымі іх усіх, — просіць ён аператара. — Яшчэ кроў свежая(…) А цяпер слухайце мяне с**і. Гэта чыесьці, б***, бацькі, чыесьці сыны. І тыя мярзотнікі, якія не даюць боепрыпасы, с**а, будуць у пекле жэрці іх трыбухі, с***а. У нас недахоп боепрыпасаў 70%. Шайгу [міністр абароны Расіі], Герасімаў [начальнік Генштаба] дзе, б***ь, боепрыпасы? Паглядзіце на іх, с**а!» — кажа Прыгожын у тэатральнай манеры, падобнай да стылю нябожчыка Уладзіміра Жырыноўскага.

Прыгожын кажа, што пры 100% пастаўках страты «вагнераўцаў» ніжэйшыя ў пяць разоў.

Раней, 3 мая, Яўген Прыгожын заявіў, што днём раней вагнераўцы страцілі 116 чалавек забітымі.

Ëн і раней дазваляў сабе заявы, якія для іншага грамадзяніна Расіі скончыліся б крымінальнай справай аб «дыскрэдытацыі арміі».

Яўген Прыгожын — былы крымінальнік, якога Уладзімір Пуцін наблізіў да сябе і зрабіў мільярдэрам. Ëн быў чалавекам абсалютна залежным ад Крамля, якому даверылі кіраваць прыватнай вайсковай групоўкай «Вагнер», якая ўяўляе сабой адну з самых баяздольных сілаў РФ.

Шэраг краін, у тым ліку ЗША, прызналі ПВК «Вагнер» міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыяй.

Па меры прабуксоўвання вайны ва Украіне, якая мела стаць вянцом кіравання Уладзіміра Пуціна, Прыгожын стаў усё часцей выходзіць у публічную сферу.

29 красавіка Прыгожын даў інтэрв'ю, у якім пагражаў адступленнем з Бахмута, называў сітуацыю крытычнай.

Падчас размовы кіраўнік «Вагнера» заявіў пра складаную сітуацыю на фронце і значныя праблемы расійскай арміі і наймітаў з ПВК.

З яго слоў вынікае, што рэгулярная расійская армія знаходзіцца ў жалю вартым стане, а рухаючай сілай прасоўвання сіл РФ у Данецкай і Луганскай абласцях з'яўляецца менавіта ПВК «Вагнер».

Яшчэ раней ён апублікаваў артыкул, у якім заклікаў або абвясціць пра заканчэнне «СВА», або распачаць барацьбу з унутранымі ворагамі.

Заснавальнік групоўкі «Вагнер», адзін з самых давераных людзей Пуціна, бачыць пагрозу распаду Расіі ў выпадку няўдалага працягу ваенных дзеянняў.

Прыгожын мяркуе, што больш рэальны іншы варыянт, што «ўкраінская армія распачне контрнаступленне і дзесьці здолее прарваць абарону».

«У гэтым выпадку ў войску, якое гадамі сябе лічыла адным з найлепшых войскаў свету, могуць пачацца спачатку ўпадніцкія настроі, а потым сітуацыя дэградуе, як гэта ўжо было пасля прайграных войнаў пачатку ХХ стагоддзя — Фінскай, Японскай — і трагічных падзей 1917 года».

«Гэта можа прывесці да глабальных зменаў у расійскім грамадстве. Народ ужо шукае вінаватых у тым, што мы не самая моцная армія ў свеце, а ў гэтай сітуацыі будуць шукаць «крайніх», — адзначаў Прыгожын.

Чытайце таксама:

«Мы выглядаем як клоўны». Прыгожын адказаў, ці трэба ўжыць ядзерную зброю з-за беспілотнікаў над Крамлём

«Усё пачалося». Прыгожын заявіў, што УСУ пайшлі ў наступленне

Прыгожын пагражае адступленнем з Бахмута, называе сітуацыю крытычнай

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
48
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
5