«У «Магніце Мінска» будуць пабудаваныя 352 кватэры. Плануецца, што жыллё будзе арэндным. Завяршыць будаўніцтва неабходна да канца бягучага года», — распавялі ў «Мінскбудзе».

На гэты момант вядуцца работы над цэнтральнай часткай з памяшканнямі гандлёва-грамадскага прызначэння, шматузроўневым адкрытым і двухузроўневым закрытым паркінгамі на 279 і 383 месцы. Потым возьмуцца за 11-павярховыя «крылы», дзе будзе жыллё, а таксама ніжнія ўзроўні з гандлёвымі памяшканнямі і падземнымі паркінгамі (2-я і 3-я чэргі).

«Магніт Мінска» на скрыжаванні вуліцы Кірылы Тураўскага і праспекта Незалежнасці першапачаткова павінен быў стаць комплексам з бізнэс-цэнтрам і гатэлем. Яго пачалі планаваць яшчэ ў 2009 годзе, калі Аляксандр Лукашэнка сваім указам зацвердзіў умовы будаўніцтва для беларускай «дачкі» іранскай кампаніі «Кейсан». Але пасля таго амбіцыйныя планы даводзілася неаднаразова пераглядаць, а ўрэшце праект быў на працяглы час фактычна замарожаны.

29 лістапада мінулага года аб'ект хацелі прадаць з аўкцыёну, але таргі праваліліся, бо на іх ніхто не запісаўся.

Чытайце таксама:

Гатэль на Маякоўскага, былы Дом друку. Які лёс чакае вядомыя сталічныя даўгабуды

Што адкрыюць на месцы даўгабуда «Магніт Мінска»

«Магніт Мінска» аказаўся нікому не патрэбны, на таргі ніхто не запісаўся

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1