Падставай для прыняцця рашэння сталі шматлікія парушэнні названым рэсурсам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», паведамляе «Вясна».
Так, нібыта «на партале неаднаразова публікавалася інфармацыя, якая яўна негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі і дыскрэдытавала дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў».
На мінулым тыдні сайт і ўсе сацыяльныя сеткі самага папулярнага незалежнага баранавіцкага выдання прызналі экстрэмісцкімі.





