Выданне Politico паразмаўляла з байцамі Палка Каліноўскага, якія падзяліліся сваімі гісторыямі і раней невядомымі дэталямі аб вайне ва Украіне. Адпаведны артыкул быў апублікаваны 3 мая.

Першым свой аповед пачаў беларускі ваяр Павел Шурмей (у мінулым вясляр-чэмпіён, які даў інтэрв'ю «Нашай Ніве»). Ён раскрыў падрабязнасці адной з нядаўніх баявых вылазак пад украінскім Бахмутам, дзе байцы Палка Каліноўскага хітрасцю прымусілі расіян знішчыць сваіх жа салдат.

«Пасля таго, як мы пераадолелі траншэю, наш камандзір прыкінуўся расійскім салдатам і выкарыстаў іх варожую радыёчастату для запыту іх жа артылерыйскага ўдару па пазіцыях расійскіх войскаў. І гэта спрацавала», — распавеў Павел выданню Politico.

Акрамя гэтага, Шурмей прызнаўся, што мог нядаўна загінуць, бо двойчы за бой трапляў пад танкавы абстрэл і быў кантужаны.

«Потым я ўстаў і паспрабаваў адысці. Я пачуў, як мяне нехта кліча, і адзін з хлопцаў пачаў накладваць жгут. Я тады падумаў: «Божа мой». Ніхто ніколі не гатовы атрымаць раненне. Толькі перажыўшы падобнае, можна зразумець, што гэта такое», — сказаў Павел.

Далей аповед працягнуў Алег Дашкевіч, яшчэ адзін баец Палка Каліноўскага, які адправіўся на дапамогу Украіне насуперак волі сваіх бацькоў. 

Хлопец паразважаў на тэму таго, дзеля чаго ён пайшоў на асабістыя ахвяры і навошта ён рызыкуе сваім уласным жыццём.

«Спачатку Украіна, затым Беларусь. Расія — гэта праблема нас усіх, бо яна кантралюе Беларусь, яна заняволіла яе народ. Таму трэба разам змагацца супраць Расіі, каб дапамагчы Беларусі», — мяркуе Алег.

Паводле яго слоў, расіяне праяўляюць асаблівую зацікаўленасць да беларускіх добраахвотнікаў і ўзмоцнена спрабуюць іх знішчыць.

У якасці прыкладу хлопец прыводзіць той факт, што байцы Палка Каліноўскага пазбягаюць размоў на беларускай мове па радыёсувязі, бо расіяне ўсяляк імкнуцца іх дастаць, калі дазнаюцца пра тое, што беларусы блізка.

Чытайце таксама:

Полк Каліноўскага спрабуе наладзіць радыётрансляцыі з Украіны ў Беларусь

Foreign Policy пра каліноўцаў: Сёння яны ваююць за Украіну, але спадзяюцца заўтра вярнуцца дадому і зрынуць Лукашэнку

«Мы пачалі страляць адзін у аднаго з 10 метраў». Каліновец бачыў твар расіяніна, які ў яго страляў, і апісвае гэты момант

Клас
100
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
7

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?