Фонд «Азёрны край» быў створаны для таго, каб улады маглі праз яго асвойваць грошы Еўрасаюза. На момант рэалізацыі праектаў фондам кіраваў Міхаіл Арэхаў, які ў пачатку 2010-х гадоў займаў пасаду начальніка аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Глыбоцкага райвыканкама.

Толькі адзін з праектаў, якія фінансаваліся ЕС у Глыбоцкім раёне і ў якім браў удзел фонд «Азёрны край», меў бюджэт 460 000 еўра, пры гэтым унёсак Еўрасаюза складаў 414 869 еўра.

Выдаткі фонду былі распісаныя ў плане мясцовага эканамічнага развіцця, які можна знайсці на сайце Глыбоцкага райвыканкама:

  • заснаванне Цэнтра садзейнічання прадпрымальніцтву і інавацыям — 100 000 еўра;

  • стварэнне і арганізацыя дзейнасці школы бізнэсу — 141 000 еўра;

  • стварэнне і арганізацыя дзейнасці офіса па суправаджэнні стартапаў — 100 000 еўра;

  • стварэнне і арганізацыя дзейнасці офіса бізнэс-прасоўвання прадукцыі і паслуг мясцовых прадпрыемстваў — 120 000 еўра.

У пералічаных мерапрыемствах праекта партнёрамі былі фонд «Азёрны край» на чале з былым чыноўнікам і органы мясцовай улады — райвыканкам і райсавет.

Гэты праект Еўрасаюза працягваў рэалізоўвацца ў Беларусі аж да канца 2021 года. Цяпер жа, выглядае, чыноўнікі ўжо не вераць, што фонд «Азёрны край» некалі яшчэ спатрэбіцца.

Чытайце таксама:

Аб'яднанне літоўцаў «Гімціне» ліквідавалі

У Гродне ліквідуюць грамадскае аб’яднанне «Экаманіторынг»

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3