Паводле абвінавачання, Максім Палуянчык 14 жніўня 2020 года браў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па вуліцы Брэсцкай у Фаніпалі. Пры гэтым ён нібыта разам з іншымі выходзіў на праезную частку вуліцы, замінаў працы грамадскага транспарту, пляскаў у далоні і не падпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. А галоўнае — быў апрануты ў белую цішотку і чырвоную байку.

«Чаму вы так апрануліся?» — цікавіўся на судзе прадстаўнік абвінавачання.

«Таму што гэта маё штодзённае адзенне», — адказаў абвінавачаны.

Палуянчыка затрымалі на месцы працы 24 студзеня 2023 года і да суда змясцілі пад варту.

Суд прызнаў Максіма вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў.

Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Справу разглядаў суддзя Сяргей Крупец.

Чытайце таксама:

Сярод затрыманых падчас аблавы ў Гомелі — вядомы сталічны рэйвер

Пасля ўзмацнення пакарання 73-гадовага Барыса Кучынскага адправілі ў калонію

Міліцыя дзяжурыла каля сэканд-хэнда ў Гомелі ФОТАФАКТ

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9