Месца падзення ракеты ў Польшчы. Фота: wyborcza.pl

Месца падзення ракеты ў Польшчы. Фота: wyborcza.pl

Па звестках польскіх журналістаў, першапачаткова думалі, што знойдзеныя абломкі — гэта снарад Другой сусветнай вайны, але хутка ад гэтай версіі адмовіліся.

У мінулую пятніцу генерал Томаш Пятроўскі сказаў, што аб'ект можа быць звязаны «з падзеямі сярэдзіны снежня мінулага года, калі расіяне здзейснілі масіраваны абстрэл Украіны». Пра гэта ж заявіў і прэм'ер Матэвуш Маравецкі, кажучы, што 16 снежня 2022 года натаўскія самалёты F-35 і польскія самалёты былі паднятыя па трывозе для адсочвання траекторыі ракеты, якая апынулася на тэрыторыі Польшчы. Але тады ракету не знайшлі.

Абломкі ракеты, знойдзенай пад Быдгашчам. Фота: wolski_jaros

Абломкі ракеты, знойдзенай пад Быдгашчам. Фота: wolski_jaros

Паводле звестак журналістаў,

на гэты момант самая сур'ёзная гіпотэза, якую прымаюць пад увагу следчыя, у тым, што «16 снежня расійская ракета X-55 была выпушчаная з расійскага самалёта, які пралятаў над тэрыторыяй Беларусі».

Тое, што знойдзеныя абломкі сапраўды належаць расійскай ракеце X-55, журналістам пацвердзіў і адзін з высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў: «Так. Хутчэй за ўсё гэта расійская ракета».

Нягледзячы на тое, што версія не з'яўляецца афіцыйнай і канчатковай, вайсковы эксперт Яраслаў Вольскі

паспрабаваў рэканструяваць палёт ракеты і прыйшоў да версіі, што «пуск быў зроблены з-пад Смаленска па Кіеве. Адна з ракет адхілілася і накіравалася ў бок Польшчы праз тэрыторыю Беларусі».

Маршрут палёту ракеты, які прапанаваў вайсковы эксперт Яраслаў Вольскі

Маршрут палёту ракеты, які прапанаваў вайсковы эксперт Яраслаў Вольскі

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» сцвярджае на падставе сваіх звестак, што 16 снежня за ўвесь дзень запускаў ракет з тэрыторыі Беларусі зафіксавана не было.

Авіяцыйная актыўнасць на тэрыторыі Беларусі 16 снежня 2022 года. Фота: hajun.by

Авіяцыйная актыўнасць на тэрыторыі Беларусі 16 снежня 2022 года. Фота: hajun.by

Што да версіі Яраслава Вольскага, то звычайна ракеты такога тыпу ляцяць на вышыні пары дзясяткаў метраў, і іх складана не заўважыць.

А мяркуючы па карце, створанай Вольскім, яна магла ляцець над буйнымі гарадамі: Магілёвам, Дзяржынскам, Навагрудкам і нават над Мінскам. У такім выпадку, калі яна ляцела праз усю краіну, не заўважыць яе было проста нерэальна.

Але Вольскі таксама сведчыць, што магла адбыцца адмова сістэмы навігацыі,

і ў такім выпадку ракета магла ляцець наогул на любой вышыні. І калі днём яе ўсё адно заўважылі б, а ноччу і ў дрэннае надвор'е пры вялікай вышыні верагоднасць, што снарад ніхто не ўбачыў бы, была б большая.

Варонка на месцы падзення ў Польшчы. Фота: польскія СМІ

Варонка на месцы падзення ў Польшчы. Фота: польскія СМІ

Акрамя таго, на фота і відэа, якія публікуюць СМІ, бачныя абломкі і месца прызямлення, па якіх можна адназначна сказаць, што ракета не выбухнула, бо ў адваротным выпадку лес вакол «разляцеўся б у трэскі» і з'явілася б буйная варонка, як пры падзенні снарада ФАБ-500 у расійскім Белгарадзе ў красавіку гэтага года — гэтыя снарады падобныя па параметрах, і іх карэктна параўноўваць.

Варонка ад прылёту ФАБ-500 у Белгарадзе. Фота: colonelcassad.livejournal

Варонка ад прылёту ФАБ-500 у Белгарадзе. Фота: colonelcassad.livejournal

Гэта азначае, што ракета была запушчана наогул без баявой часткі, да прыкладу, яна магла запускацца для вызначэння СПА Украіны.

Тым не менш, «Беларускі Гаюн» не робіць канчатковых высноў і збіраецца надалей сачыць за вынікамі следства ў Польшчы.

Чытайце таксама:

У Польшчы знайшлі рэшткі «паветранага вайсковага аб'екта»

Знойдзеная ў лесе ў Польшчы ракета, напэўна, была польскай

Расійскі самалёт скінуў на Белгарад не адну бомбу, а дзве. Ідзе эвакуацыя насельніцтва

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
0