Так, у ноч на чацвер прагназуюцца па большай частцы краіны замаразкі да мінус 3 градусаў.
А ў пятніцу на тэрыторыю Беларусі прыйдзе чарговы франтальны раздзел, за якім пачне паступаць халоднае паветра з поўначы Еўропы.
Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу і раніцай з мокрым снегам).
Днём будзе ўсяго 6—12 градусаў цяпла, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах — да +14. У Мінску прагназуецца +9.
У суботу-нядзелю, 6—7 мая, таксама будзе холадна, але без ападкаў. Уначы на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца замаразкі да мінус 5 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 5 градусаў па паўночным усходзе да плюс 14 градусаў па паўднёвым захадзе.
8 мая таксама зарамазкі да мінус 5. Днём усяго +10—17.





