Лукашэнка ва ўкраінскім «пікселі». Фота: president.gov.by
Піксельная расфарбоўка была прынятая ва УСУ ў 2014 годзе і мае абазначэнне ММ-14. Часам яе яшчэ называюць «Порах-1». Менавіта пры прэзідэнце Пятру Парашэнку яна з'явілася ва ўкраінскім войску, ды і сам ён часта з'яўляецца на публіцы ў гэтым піксельным камуфляжы.
Павялічаная выява камізэлькі з украінскім «пікселем»
У Беларусі прынятая статутная форма «зялёны піксель». Яе звычайна выкарыстоўвае і сам Лукашэнка. Аднак у ягоным гардэробе ёсць розныя камуфляжныя ўборы, не толькі прынятыя ў Беларусі.
Беларускі «зялёны піксель»
Адкуль у Лукашэнкі ўзялася «ўкраінская» камізэлька, невядома. Магчыма, ён некалі атрымаў яе ў падарунак. Па выглядзе яна не падобная да статутнай вайсковай украінскай формы і больш паходзіць на рыбацкі ўбор.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Ніхто на нас не збіраецца нападаць. У тым ліку ўкраінцы






што не дзіўна
у ягоным-то ўзросце