Мільярдэр і ўладальнік Twitter Ілан Маск 27 красавіка напісаў у сваім акаўнце, што будзе даваць спецыяльную пазнаку ўсім, хто будзе распаўсюджваць ілжывую інфармацыю на платформе. 

У спіс патэнцыйных хлусоў ён у тым ліку ўключыў журналістаў, рэкламадаўцаў, лідараў краін і нават самога сябе.

Такім чынам Маск вырашыў адрэагаваць на крытыку аднаго з журналістаў у адрас вядомага звольненага тэлевядучага Такера Карлсана, які займаўся прасоўваннем расійскай прапаганды і фэйкаў.

«Любы, хто робіць ілжывыя заявы ў Twitter, будзе спецыяльна пазначаны супольнасцю. Будзь гэта я, вы, рэкламадаўцы, Такер, ды хоць сам кіраўнік дзяржавы. Ніякіх выключэнняў», — напісаў мільярдэр, каментуючы крытыку аднаго з журналістаў у адрас Такера Карлсана.

Пры гэтым Маск не абазначыў дакладных крытэрыяў або прынцыпаў, па якіх ён ці яго платформа будуць вырашаць, што будзе праўдай, а што хлуснёй.

Разам з тым у сацсетцы было заўважана іншае: напрыклад, зняцце абмежаванняў з твітар-акаўнтаў расійскіх уладаў і прапагандыстаў, а таксама зніжэнне рэйтынгаў любых публікацый пра вайну ва Украіне.

Апроч гэтага, у шматлікіх вядомых асоб і незалежных СМІ, у тым ліку і ў «Нашай Нівы», зніклі сінія верыфікацыйныя птушкі, а ў профілях памерлых людзей, наадварот, раптам з'явіліся.

Чытайце таксама:

Сацсетка Twitter стала ўразлівай для расійскіх троляў пасля рэформаў Ілана Маска

99% ​​расійскіх фэйкавых акаўнтаў сацсеткі пакідаюць некранутымі — сакрэтныя дакументы ЗША

Ілан Маск збірае каманду для запуску новага стартапа па стварэнні прасунутых сістэм штучнага інтэлекту. Пры гэтым зусім нядаўна ён публічна выступаў супраць падобнага

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?