Паводле слоў польскага прэм'ер-міністра, мала хто верыў, што гэтая інвестыцыя наогул будзе рэалізаваная, але гэта такі адбылося. Маравецкі лічыць, што аэрапорт у Радаме мае вялікі сэнс.
«Сёння аэрапорт «Варшава — Акэнце» абсалютна перагружаны, таму стварэнне гэтага аэрапорта мае вялікае значэнне для таго, каб разгрузіць порт «Варшава — Акэнце», а ў будучыні і Цэнтральны камунікацыйны порт. Таму ён мае вялікі сэнс з пункту гледжання інфраструктуры, лагістыкі», — падкрэсліў прэм'ер-міністр.
Рэйсы з Радама будзе выконваць авіякампанія Lot — польскі нацыянальны перавозчык. Ужо 28 красавіка пасажыры змогуць адправіцца адтуль у тры еўрапейскія гарады: Парыж, Рым і Капенгаген.
Кошт інвестыцый у гэты аэрапорт складае каля 800 мільёнаў злотых. Тэрмінал зможа прымаць каля мільёна пасажыраў на год на пачатковым этапе, а затым — больш за тры мільёны чалавек на год.
Аэрапорт у Радаме стане для Варшавы трэцім. Акрамя згаданага аэрапорта «Варшава—Акенце», частку пасажырскіх перавозак дагэтуль браў на сябе аэрапорт у Модліне.
Чытайце таксама:





