У «пацыента з прозвішчам Бабарыка 1963 года нараджэння», які паступіў у наваполацкую бальніцу, «узятыя аналізы, праводзіцца медыцынскае абследаванне», паведаміла «Позірку» крыніца, якая пажадала застацца неназванай.

Паводле інфармацыі іншай крыніцы, «магчыма, у лёгкіх у Бабарыкі выяўленая вада».

26 красавіка 2023 года «Рабочы рух» распаўсюдзіў інфармацыю пра тое, што зняволены палітык трапіў у бальніцу.

27 красавіка ў наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы «Радыё Свабода» пацвердзілі, што Віктар Бабарыка ў іх. «Бабарыка ў хірургіі», — адказалі ў шпіталі.

«Медыязоне» ў бальніцы дадалі, што стан палітыка задавальняючы.

Святлана Ціханоўская запатрабавала, каб Бабарыку публічна прадэманстравалі, паказаўшы, у якім ён стане, і дапусцілі да яго адвакатаў і сваякоў.

«Любыя іншыя дзеянні, — заяўляе Ціханоўская, — будуць трактавацца як наўмыснае прычыненне шкоды жыццю і здароўю».

Чытайце таксама:

«Увесь чорны». Што апошняе было вядома пра Віктара Бабарыку ў наваполацкай калоніі

У Віцебску масава звальняюць людзей, якія падпісваліся за Віктара Бабарыку — праваабаронцы

Мяняюць кіраўніка наваполацкай калоніі, дзе сядзяць Бабарыка і Лосік

Аптычны прыцэл Віктара Бабарыкі прадалі з аўкцыёну

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?