Вільня
У Вільні на шэсце сабралася каля 250-300 чалавек, на Лукішскай плошчы перад сабранымі выступіла Святлана Ціханоўская.
Варшава
У Варшаве калона прайшла шэсцем ад помніка Мікалаю Каперніку па вуліцы Кракаўскае прадмесце ў кірунку помніка вучонай Марыі Складоўскай-Кюры на Рынку Новага Места.
Перад маршам прайшоў мітынг, дзе выступілі Міхал Камінскі, Аліна Коўшык, Павел Латушка, Віталь Рымашэўскі, Вячаслаў Сіўчык і ксёндз Вячаслаў Барок.
Гданьск
Берлін
Беларусы ў Берліне прайшлі маршам ад Галерэі Іст-Сайд да Boxhagener Platz.
«Мы кажам «НЕ» любой форме ядзернага шантажу! Расія і рэжым Лукашэнкі хочуць павярнуць Украіну, Еўропу і ўвесь свет назад у самыя змрочныя часы мінулага, калі страх, прыгнёт і дыктатура кіравалі жыццямі мільёнаў людзей», — адзначылі арганізатары акцыі.
Нью-Ёрк
У Нью-Ёрку беларусы сабраліся каля будынка ААН.
Батумі
У Батумі беларусы зладзілі сумесную акцыю з мясцовымі ўкраінцамі.
На акцыі выступілі прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай дыяспар, удзельнікі ўзгадалі захоп Энергадара і размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі.
Брусель





