Святлана Ціханоўская падзякавала кожнаму, хто выйшаў сёння на Чарнобыльскі шлях, нягледзячы на не надта добрае надвор’е, і падкрэсліла, што сёння беларусы выходзяць на такія акцыі па ўсім свеце, ад Вільні да Нью-Ёрка.
І робяць гэта не толькі за сябе, але і за тых, хто застаецца ў Беларусі і з-за мэтанакіраванага дзяржаўнага гвалту не можа ніяк выказваць свой пратэст.
37 гадоў таму здарылася Чарнобыльская трагедыя і мы пабачылі, што для савецкай улады жыццё чалавека не мае ніякага значэння, нагадала Ціханоўская. Як таксама і для рэжыму Лукашэнкі, які пасадзіў у свой час прафесара Бандажэўскага за тое, што той не маўчаў пра Чарнобыль.
«Уладам было нявыгадна і нязручна, што людзі нагадваюць ім пра іхную адказнасць. Ці, хутчэй, безадказнасць», — падкрэсліла Ціханоўская.
І нагадала, што гэтак жа сама безадказна ўлады паводзілі сябе падчас пандэміі каранавіруса ў 2020 годзе, але тады народ праявіў самаарганізацыю.
«Нам і сёння замоўчваюць праўду пра Чарнобыль. Замоўчваюць праўду пра Астравецкую АЭС, і пра вайну ва Украіне. Замоўчваюць магчымыя наступствы размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі», — канстатавала дэмакратычная лідарка.
Але «Чарнобыль нам даў вельмі важны ўрок. Чарнобыль навучыў нас не разлічваць на уладу, а разлічваць на сябе.
І дэмакратычны свет зможа дапамагчы нам толькі тады, калі пабачыць, што гэта патрэбна нам самім.
Мы павінны ўмець пастаяць за сябе і за свае інтарэсы. Мы павінны распаўсюджваць праўду пра тэрор, што адбываецца. Мы павінны ўмець самаарганізоўвацца і дзейнічаць, нават калі здаецца, што ад нас няшмат што залежыць».
Падсумавала сказанае Ціханоўская высновай:
«Калі мы не хочам, каб беларусаў клалі ў адзін кошык з расіянамі і з рэжымам, наша пазіцыя павінна гучаць вельмі выразна. І менавіта таму такія акцыі, як сённяшняя, маюць вялікае значэнне».
Чытайце таксама:






апошняе фота...
над франтакам трымаюць парасончык?