Кадр з відэа
З такой прапановай у эфіры ў расійскага вядучага Уладзіміра Салаўёва выступіў дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расіі» Андрэй Гурулёў.
«Час уводзіць паняцце «вораг народа». Не трэба саромецца. Ворагі — ёсць, паняцця — няма. Чаго саромецца? Хочаш сталінскіх рэпрэсій? Я — хачу. Я хачу, пры тым, што мой дзед 9 гадоў адсядзеў па гэтым артыкуле. Усю вайну прайшоў, у 1946 годзе адсядзеў і быў рэабілітаваны», — заявіў дэпутат.





