Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Па выніках мінулага года Беларусь займала 31-е месца ў Еўропе па колькасці брэндаваных кавярняў. Такімі ў нашай краіне палічылі 98 пунктаў, з якіх 74 спецыялізуюцца менавіта на каве, астатнія арыентаваныя на ежу. Такія даныя ўтрымліваюцца ў даследаванні інфармацыйнай платформы Allegra Project Café Europe 2023, піша Office Life.

Па даных экспертаў, у мінулым годзе кававы сегмент у Беларусі паказаў рост у 1,4%, але пры гэтым агульная колькасць брэндаваных пунктаў не змянілася.

Рост дасягнуты ў асноўным дзякуючы развіццю міжнароднай сеткі Cofix, якая павялічыла сваю прысутнасць на рынку Беларусі да 47 пунктаў. У планах сеткі — нарасціць колькасць пунктаў да канца 2023 года да 50.

Брэнд Cofix з'явіўся ў Ізраілі ў 2013 годзе, на міжнародны рынак сетка выйшла ў 2016-м, адкрыўшы пункт у Расіі. У Беларусі першыя кавярні гэтай сеткі запрацавалі ў 2019 годзе.

Таксама ў тройку ўвайшлі дзве беларускія кававыя сеткі — Paragraph і Smile Coffee.

Хто дзеліць рынак кавярняў у Беларусі, вынікі даследавання. Скрыншот Office Life

Хто дзеліць рынак кавярняў у Беларусі, вынікі даследавання. Скрыншот Office Life

Даследаванне не ўключае ў сябе беларускую сетку Hotfix, у якую ўваходзіць каля 20 пунктаў. Кампанія развівае сетку кавярняў з фіксаванымі цэнамі і планавала актыўна займаць расійскі рынак, аднак з прасоўваннем там узніклі праблемы.

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4