«Калі гэта не самая прыгожая з'ява на свеце, то што тады яшчэ прыгажэй?» ФОТЫ паўночнага ззяння апублікаваў і сапраўдны майстар фотаў зорнага неба
Учора ўвечары і ўначы над усёй Беларуссю можна было назіраць прыгажэнную, але рэдкую ў нашых шыротах прыродную з'яву — паўночнае ззянне. Сацсеткі і СМІ поўняцца адпаведнымі фотамі. Было б дзіўна, каб пры гэтым убаку застаўся найбольшы майстра фатаграфавання зорнага неба ў сучаснай Беларусі Віктар Малышчыц. Прыгожыя прафесійныя фота з'явіліся і ў ягоных сацсетках.
«Калі гэта не самая прыгожая з'ява на свеце, то што тады яшчэ прыгажэй?» — каментуе тое, што давялося бачыць і здымаць, сам фатограф.
Сам жа ён, пачуўшы пра ззянне, «паехаў у Мір, хацелася паспрабаваць злавіць каляровыя сполахі над сценамі замка». І гэта, на шчасце, удалося.
Чытайце таксама:
У розных раёнах Беларусі назіралі паўночнае ззянне ФОТА
У Беларусі можна было назіраць паўночнае ззянне ФОТА
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ
а нічога, што расфарбоўка неба была а-ля "закат над балотам"? то бок - у чырвона-зялёных колерах?