Паводле гродзенскага выдання, Андрэя Несцяровіча пераарыштавалі на трое сутак паводле крымінальнага артыкула. Які гэта артыкул, пакуль невядома.
Несцяровіча затрымалі 14 красавіка, а 17-га арыштавалі на 10 сутак па арт.19.11 КаАП.
Андрэй заснаваў этнакраму «Цудоўня» ў 2015 годзе. Нягледзячы на складаныя ўмовы, ён да апошняга працягваў працаваць у Беларусі. Пасля выбараў 2020 года ягоную краму штрафавалі і пазбавілі памяшкання.
Чытайце таксама:
Уладальнік гродзенскай этнакрамы «Цудоўня»: Будучыня — будзе, пакуль мы яе будуем
Уладальнік гродзенскай этнакрамы распавёў, чаму не з’язджае з Беларусі






Няма нічога беларускага, што ні было бы забаронена..
Маскоўскі карфаген будзе знішчаны, а мы будзем вольныя!
А нашая мова і культура ўсіх вас перажыве!