Фота з тэлеграм-канала «МУС ДНР»

Фота з тэлеграм-канала «МУС ДНР»

Паводле «дээнэраўцаў», хлопцы «ў грамадскім месцы справакавалі канфліктную сітуацыю з мінаком на глебе палітычнай нянавісці». Яны, маўляў, «публічна ставілі пад сумнеў тэрытарыяльную цэласнасць Расійскай Федэрацыі». Як вядома, восенню мінулага года расійскія ўлады правялі на акупаваных тэрыторыях псеўдарэферэндумы аб іх далучэнні да РФ і цяпер насуперак міжнароднаму праву трактуюць незаконна захопленыя землі як тэрыторыю Расіі.

Па версіі супрацоўнікаў «МУС ДНР», у выніку гэтага канфлікту ад дзеянняў падлеткаў пацярпеў пажылы мужчына, а парыўшыся недзе ў сваіх архівах ці інтэрнэце, яны таксама знайшлі нібыта іх здымак са сцягам «109-га асабнага горнага штурмавога батальёна УСУ, які дыслакуецца ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны».

У выніку дзеянні хлопцаў падводзяць пад «хуліганства, здзейсненае па матывах палітычнай, ідэалагічнай, расавай, нацыянальнай або рэлігійнай нянавісці ці варожасці альбо па матывах нянавісці ці варожасці ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы» (п. «б» ч. 2 арт. 213 КК РФ). 

Чытайце таксама:

У Крамлі адрэдагавалі відэа візіту Пуціна. Ëн гаварыў пра Вялікдзень у будучым часе

«Мы засталіся без нічога», але «дзякуй вам за перамогу», «гэта куточак раю». Як Пуцін сустрэўся з марыупальцамі ВІДЭА

«Да здачы ў палон ён не дажыў дзесяць дзён, мы нават магілы яго не маем». Бацька распавёў пра загінулага пры абароне Марыупаля ўраджэнца Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?