Карым Масімаў. Фота: tengrinews.kz
Карым Масімаў быў прызнаны вінаватым у дзяржаўнай здрадзе, гвалтоўным захопе ўлады і перавышэнні ўлады ды службовых паўнамоцтваў. Ён таксама пажыццёва пазбаўлены права займаць пасады на дзяржслужбе і пазбаўлены ўсіх званняў і дзяржаўных узнагарод.
Карым Масімаў — адзін з найбліжэйшых паплечнікаў былога прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Пры ім ён двойчы, у 2007-2012 і 2014-2016 гадах быў прэм'ер-міністрам краіны, а ў прамежку паміж гэтым, у 2012-2014 гадах, узначальваў прэзідэнцкую адміністрацыю. З 2016 года і да студзеньскіх падзей 2022-га гэты чалавек узначальваў Камітэт нацыянальнай бяспекі Казахстана (аналаг нашага КДБ).
У нулявыя гады ён пэўны час разглядаўся як адзін з найбольш верагодных пераемнікаў Назарбаева, аднак, як гаварылі, яму моцна перашкаджалі чуткі пра ягонае нібыта не казахскае, а уйгурскае паходжанне: у Казахстане гэта мае немалое значэнне. Хоць, вядома, на тое былі, відаць, і больш сур'ёзныя падставы.
Карым Масімаў страціў сваю высокую пасаду 5 студзеня 2022 года, падчас масавага пратэснага руху ў Казахстане. Неўзабаве пасля таго ён быў узяты пад варту і супраць яго распачалі крымінальную справу. Многія аналітыкі разглядаюць ягоны пераслед у кантэксце змагання цяперашняга казахстанскага лідара Касым-Жамарта Такаева са спадчынай свайго папярэдніка, так званай «дэелбасізацыяй» краіны.
Чытайце таксама:
Былога ўладальніка «Макдональдса» ў Беларусі асудзілі да 8 гадоў турмы
Казахстан упершыню адправіў нафту шляхам, альтэрнатыўным Расіі, праз Каспійскае мора
Першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў упершыню з'явіўся на публіцы пасля аперацыі на сэрцы





