Мікалай Барцоў, Джашарбек Уздзенаў, Николай Борцов, Джашарбек Узденов

Мікалай Барцоў і Джашарбек Уздзенаў.

Барцову было 77 гадоў. Ён памёр у сваім доме ў Лебядзяні Ліпецкай вобласці.

Дэпутат уваходзіў у спіс найбагацейшых расіян па версіі Forbes. У 2021 годзе часопіс ацэньваў яго багацце ў 550 мільёнаў даляраў. Асноўны капітал Барцова — сродкі, атрыманыя пасля таго, як ён і яго партнёры прадалі карпарацыі PepsiCo 75,5% акцый камбіната сокаў «Лебядзянскі» (брэнды «Я», «Фруктовы сад»). 

Пасля пачатку вайны ва Украіне Мікалай Барцоў знаходзіўся пад санкцыямі ЗША і іншых заходніх краін. Ва Украіне Барцова і яшчэ некалькі дэпутатаў Дзярждумы завочна прыгаварылі да 15 гадоў пазбаўлення волі за прызнанне незалежнасці самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР».

Джашарбеку Уздзенаву было 56 гадоў. У паведамленні «Адзінай Расіі» не гаворыцца пра абставіны смерці, аднак удакладняецца, што Уздзенаў памёр «пасля цяжкай і працяглай хваробы».

Клас
16
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
5