Дзмітрый і Мікалай Пясковы

Дзмітрый і Мікалай Пясковы

«Д. С. Пяскоў прыйшоў і сказаў — «забяры яго простым артылерыстам», — сцвярджае заснавальнік «Вагнера» Яўген Прыгожын. Сын Пяскова даў інтэрвʼю «Камсамолцы», у якім падтрымаў гэтую версію.

Мікалай Пяскоў сказаў, што пайсці на вайну было яго рашэннем і яго ініцыятывай.

На пытанне, чаму вырашыў ісці служыць, той адказаў, што «не мог сядзець убаку і глядзець, як і сябры, і іншыя людзі ідуць туды».

Мікалай сказаў, што калі яму патэлефанавалі журналісты ад імя ваенкама, нібыта яго мабілізуюць, ён ужо «рыхтаваўся да службы, да паездкі». «Таму, крыху быў на нервах і нагаварыў ім».

У часці нібыта не ведалі, хто яго бацька, прозвішча было прыдуманае, трапіў Мікалай туды па падробленых дакументах.

Служыў ён нібыта «крыху менш за паўгода» — «такія кантракты выдаюцца», быў радавым.

Мікалай, паводле яго, атрымаў медаль «За адвагу». «Увесь мой экіпаж здзейсніў подзвіг. У нас быў адзін цікавы выезд. Больш я сказаць не магу», — распавёў ён.

Мікалай Пяскоў вядомы тым, што адказаў журналісту, які патэлефанаваў пад відам ваенкама з запрашэннем у ваенкамат, што ён — «спадар Пяскоў».

«Калі вы ведаеце, што я — спадар Пяскоў, то разумееце, наколькі гэта няправільна, каб я там знаходзіўся. Я буду гэта вырашаць на іншым узроўні», — адказаў сын Пяскова.

Чытайце таксама:

Прапагандыст Сяргей Маркаў з гонарам запосціў прысягу сына Пяскова, не заўважыўшы, што гэта сын Парашэнкі

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
46
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3