Сёння беларускія вайскоўцы прызямліліся на аэрадроме «Мачулішчы» пасля праходжання поўнага цыкла навучання на адным з палігонаў Узброеных сіл РФ.
Беларускія ракетчыкі адправіліся ў Расію 4 красавіка. Планавалася, што яны пройдуць курс навучання па абыходжанні з тактычнымі ядзернымі ракетамі для комплексаў «Іскандэр-М».
У канцы сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў Беларусі будзе размешчаная тактычная ядзерная зброя. Тады ж ён паведаміў, што падрыхтоўка беларускіх вайскоўцаў пачнецца з 3 красавіка.
Чытайце таксама:
Генеральны сакратар НАТА: Ядзерныя пагрозы Расіі нас не запалохаюць, падтрымка Украіны працягнецца
G7: Пагроза размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі непрымальная





