Помнік Васілю Ігнаценку ў Брагіне. Фота з Вікіпедыі

Помнік Васілю Ігнаценку ў Брагіне. Фота з Вікіпедыі

З-за гэтага вырашана перакрыць рух транспарту па вуліцы Ігнаценкі ад вуліцы Ціміразева да вуліцы Тарханава, гэта значыць побач з Саборнай мячэццю Мінска. Забарона будзе дзейнічаць 26 красавіка з 8:00 да 12:00.

«…У сувязі з правядзеннем масавага мерапрыемства», — сказана ў рашэнні Мінгарвыканкама.

У дакуменце не ўдакладняецца, што менавіта за мерапрыемства пройдзе ў гэтым месцы. У мусульманскім календары ў гэты дзень няма вялікіх святаў. 26 красавіка — Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе. А вуліца, дзе перакрыюць рух, названая ў гонар Васіля Ігнаценкі, ураджэнца Гомельскай вобласці, выказвае здагадку «Спутнік».

Ігнаценка працаваў пажарным на Чарнобыльскай АЭС і быў адным з тых, хто тушыў пажар на станцыі ў ноч з 25 на 26 красавіка 1986 года. Атрымаўшы вялікую дозу апраменьвання, памёр 13 мая таго ж года. Пахаваны ў Маскве. У 2006 годзе яму пасмяротна прысвоілі званне Героя Украіны.

Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў замежжа выходзіць на Чарнобыльскі шлях у сваіх гарадах

Для захавання радыеактыўных адкідаў разглядаюцца тры варыянты

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?