Уладзімір Пуцін. Фота: AP

Уладзімір Пуцін. Фота: AP

«Гібрыдны трыбунал» мог бы сумясціць нацыянальную юрысдыкцыю Украіны і працэс на аснове міжнароднага права з суддзямі з розных краін.

Чыноўнік удакладніў, што, паводле ацэнак экспертаў Еўрапейскага саюза ў галіне міжнароднага права, міжнародны трыбунал на аснове ўкраінскай юрысдыкцыі — гэта найбольш верагодны варыянт ажыццяўлення правасуддзя ў гэтым выпадку.

«Трыбунал будзе служыць палітычнаму імператыву, які заключаецца ў прыцягненні да адказнасці», — сказаў чыноўнік. Ён таксама дадаў, што для ЕЗС вельмі важна, каб Украіна ратыфікавала Рымскі статут, на падставе якога дзейнічае Міжнародны крымінальны суд.

Як адзначылі ў Еўракамісіі, для стварэння як «гібрыднага трыбунала», так і спецыяльнага міжнароднага трыбунала патрэбная магутная падтрымка ААН.

За злачынствы агрэсіі адказвае вышэйшае палітычнае і ваеннае кіраўніцтва Расіі. Але яно мае міжнародны імунітэт, а значыць, для такога трыбунала неабходна зняць імунітэт, напрыклад, з кіраўніка дзяржавы-агрэсара, кіраўніка яго ўрада і міністра замежных спраў.

Клас
66
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2