Закон набудзе моц праз тры месяцы. Пасля гэтага ў дзяржаўных і вайсковых органаў будзе яшчэ шэсць месяцаў каб выдаліць з публічнага доступу расійскія сімвалы.

Гаворка ідзе пра помнікі і памятныя знакі, перайменаванне вуліц і іншых аб'ектаў. Акрамя гэтага, неабходна будзе перайменаваць населеныя пункты, у назвах якіх ёсць нейкія намёкі на Расію, яе дзеячаў або прапагандыстаў.

Таксама пад забарону падпадуць выявы, прысвечаныя расійскім і савецкім дзеячам, расійскім гарадам і заваёвам. Тыя помнікі, якія маюць мастацкую каштоўнасць, неабходна будзе перанесці ў музеі.

Пад стандарты ўкраінскай мовы неабходна будзе перайменаваць назвы населеных пунктаў. Напрыклад, немагчыма будзе захаванне назваў кшталту Акцябрск ці Южнаўкраінск.

«Прысваенне геаграфічным аб'ектам, юрыдычным асобам і аб'ектам права ўласнасці назваў, якія гларыфікуюць, увекавечваюць, прапагандуюць або ўтрымліваюць сімволіку расійскай імперскай палітыкі, а таксама назву дзяржавы-тэрарыста (дзяржавы-агрэсара) ці яе выбітных, памятных, гістарычных і культурных месцаў, населеных пунктаў, дат, падзей забараняецца», — гаворыцца ў дакуменце.

Чытайце таксама: 

У Чарнігаве перайменавалі 37 вуліц і завулкаў, назвы якіх звязаныя з Расіяй і Беларуссю

Праспект Перамогі ў Кіеве цяпер будзе Берасцейскім

У Кіеве з'явілася вуліца Кастуся Каліноўскага

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?