Выканаўчы камітэт еўрапейскага аддзялення Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА-Еўропа) аднагалосна вырашыў не дапускаць мужчынскія зборныя Беларусі і Расіі да кваліфікацыі Еўрабаскету-2025, якая пройдзе сёлета ў ліпені-жніўні.
Пра гэта арганізацыя паведаміла ў лісце да Федэрацыі баскетбола Украіны.
Гэта рашэнне — працяг раней уведзеных санкцый супраць беларускага баскетбола. Перад тым мужчынскую і жаночую нацыянальныя зборныя адхілілі ад удзелу ў адборачных матчах мужчынскага і жаночага чэмпіянатаў свету, а клубы выключылі з еўракубкаў.
Чытайце таксама:
Беларусь возьме ўдзел у чэмпіянаце свету па відзе спорту, пра які мала хто чуў
Сусветная федэрацыя бадмінтона працягнула санкцыі супраць беларусаў і расіян





