У Ельску ўзніклі праблемы з вадаправодам
Сёння з 9-й раніцы ў Ельску, раённым цэнтры на Гомельшчыне, праводзілася «пазапланавае прамыванне вадаправодаў і цэнтральных водаправодных сетак», пра якое папярэдзіла мясцовае жыллёва-камунальнае прадпрыемства.
Фота: Ekskursii.by
Жыхарам рэкамендавалася «забяспечыць сутачны запас вады, бо ў перыяд правядзення работ, а таксама ў першыя суткі пасля правядзення прамывання, магчымае пагаршэнне якасці вады».
Летась на вадаправодзе ў Ельску таксама адбылася аварыя.
Чытайце таксама:
Ветка засталася без вады з-за аварыі
Пружаны ўжо з вадой
Аграгарадок на Магілёўшчыне амаль месяц жыве без вадаправода
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ