Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамілі гарадскія ўлады Кіева, на горад накіроўваліся восем беспілотнікаў, усе яны былі выяўленыя і збітыя сіламі абароны. Паводле папярэдніх звестак, ахвяр і разбурэнняў у выніку атакі няма.

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны ў сваёй ранішняй зводцы ў пятніцу інфармуе, што агулам Расія мінулай ноччу запусціла па Украіне блізу 10 БПЛА тыпу «Шахед-136». Восем з іх былі збітыя.

Разам з тым, як паведамілі ў адміністрацыі Палтаўскай вобласці, у выніку ўдару беспілотнікам быў разбураны аб'ект цывільнай інфраструктуры ў раёне Палтавы.

«Ратавальнікі працуюць над тушэннем пажару. Папярэдне, пацярпелых няма», — напісаў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік вобласці Дзмітрый Лунін.

Агулам за мінулыя суткі расіяне нанеслі па тэрыторыі Украіны 23 авіяцыйныя ўдары, паведамляе генштаб УСУ.

Як правіла, Расія выкарыстоўвае параўнальна танныя «шахеды» для выяўлення месцаў размяшчэння ўкраінскай СПА, і пасля запуску беспілотнікаў нярэдка стаіць ракетны або авіяцыйны ўдар. Верагодна, у сувязі з гэтым Генштаб папярэджвае, што верагоднасць ракетных і авіяўдараў па ўсёй Украіне захоўваецца на высокім узроўні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?