Даніэль Кыйв. Фота з фэйсбука

Даніэль Кыйв. Фота з фэйсбука

У сацыяльных сетках ідуць гарачыя дыскусіі на тэму таго, ці падыходзіць юнак на ролю дарадцы міністра, бо, хоць ён і вядзе актыўнае палітычнае жыццё, яму ўсяго 19 гадоў. Дадатковае абурэнне выклікаў той факт, што ў якасці дарадцы Кыйв будзе атрымліваць заробак сумай больш за 2 тысячы еўра (брута), піша Tartu Postimees.

Даніэль Кыйв паведаміў, што яго задача будзе заключацца ў арганізацыі працоўнага дня міністра, а не ў кансультаванні Крысціны Калас, якая мае доктарскую ступень.

«Варта патлумачыць, што я не буду дарадцам па кантэнце. У нас ёсць такія дарадцы з доктарскай ступенню. Што датычыць маёй ролі, то, я думаю, такому амбіцыйнаму міністру, які сапраўды праводзіць рэформы, патрэбны хтосьці, хто можа ісці ў нагу з часам. Я лічу, што такі малады чалавек, як я, трохі вар'ят, трохі амбіцыйны, які працуе з душой, будзе ўсяляк карысны. Я здольны трымаць тэмп і сапраўды крочыць у нагу», — расказаў журналістам Даніэль.

Яго службовымі абавязкамі будзе кругласутачна забяспечваць якаснае выкананне міністрам сваёй асноўнай працы. Гэта падрыхтоўка кароткіх нататак, напісанне раскладу, каб міністр ведала, дзе яна павінна быць, і не перажывала за тое, прыедзе кіроўца ці не. То-бок міністр не павінна турбавацца пра адміністрацыйныя справы.

«Калі мне ёсць што сказаць, я заўсёды магу стварыць допіс, але мая роля не даваць парады, гэта сапраўды не так. Мая роля можа быць выкласці пункт гледжання маладога чалавека ў камунікатыўнай форме, але рашэнні прымаюцца міністрам сумесна з людзьмі, якія з'яўляюцца экспертамі ў гэтай галіне», — дадаў Даніэль.

Хлопец пачаў працаваць у 12 гадоў, спачатку на фабрыцы, затым быў менеджарам па камунікацыях аднаго стартапа ў Нарве, а таксама кіраўніком рэстарана з 80 работнікамі.

Чытайце таксама:

Улады Эстоніі плануюць прыпыніць удзел грамадзян Расіі і Беларусі ў мясцовых выбарах

Пяць краін, дзе лепш за ўсё гадаваць дзяцей 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?