Усе раёны, якія патрапілі пад абмежаванні, знаходзяцца ў Гродзенскай вобласці: Астравецкі, Лідскі, Воранаўскі і Смаргонскі. Жыхары іншых рэгіёнаў могуць бесперашкодна наведваць лясы.

Абмежаванні на лясныя прагулкі ўводзяцца ў выпадку высокай рызыкі пажарнай небяспекі. Калі такая верагоднасць зніжаецца — санкцыі здымаюцца. 

Сачыць за сітуацыяй у рэжыме рэальнага часу можна з дапамогай інтэрактыўнай карты на сайце Мінлясгаса. На ёй паказана, у якіх рэгіёнах дзейнічаюць абмежаванні або забароны на наведванне лясоў.

Дарэчы, амаль увесь мінулы год, пачынаючы з пачатку нападу на Украіну, быў забаронены доступ у лясы на мяжы ў паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельшчыны, прытым гэты рэжым ніяк не залежаў ад надвор'я. Меркавалася, што такія абмежаванні накладаліся з-за таго, што расійскія войскі, якія ажыццяўлялі агрэсію, засмецілі гэтую тэрыторыю небяспечнымі выбуховымі матэрыяламі. Цяпер, як выглядае, гэтая праблема знятая.

Два дні таму пад абмежаванні патрапіў Акцябрскі раён Гомельскай вобласці, аднак неўзабаве Мінлясгас паведаміў, што гэта вынік збою сістэмы.

Чытайце таксама:

Рэжым рыхтуецца да «партызанкі»? Леснікі змогуць ездзіць з мігалкамі, спыняць машыны і страляць — дэпутаты рыхтуюць змены

Мінлясгас таксама будзе рассылаць людзям эсэмэскі

Патушылі першы сёлета лясны пажар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0