Помнік вайскоўцам савецкай арміі ў Рызе, знесены ў 2022 годзе

Помнік вайскоўцам савецкай арміі ў Рызе, знесены ў 2022 годзе

Раней меркавалася, што Сейм прыме рашэнне, згодна з якім у гэтым годзе 9 мая будзе абвешчанае Днём памяці загінулых і пацярпелых у вайне ва Украіне. Аднак Камісія па правах чалавека і грамадскіх справах падрыхтавала альтэрнатыўны праект, які і быў прыняты ў тэрміновым парадку, паведамляе Delfi.lv.

Згодна з анатацыяй, мэта закона — абараніць інтарэсы дзяржавы і грамадства, не дапусціць беспарадкаў, абараніць здароўе і маральнасць грамадства. Акрамя таго, закон закліканы не дапусціць пагрозы і прыніжэння каштоўнасцяў Латвіі як дэмакратычнай і нацыянальнай дзяржавы, у тым ліку расколу грамадства, праслаўлення вайны, ваеннай агрэсіі, таталітарызму і гвалту, а таксама скажонага адлюстравання гістарычных падзей. Пастанова прынятая таксама ў знак салідарнасці з народам Украіны.

Закон вызначае, што на ўсёй тэрыторыі Латвіі 9 мая (на працягу ўсіх сутак) і да 7-й гадзіны раніцы 10 мая забаронена выкарыстанне піратэхнікі. У публічнай прасторы на адкрытым паветры забароненае правядзенне святочных і забаўляльных мерапрыемстваў, шэсцяў, сходаў і пікетаў. Калі для правядзення такіх мерапрыемстваў патрэбны дазвол ад самакіравання, то яно не мае права выдаваць такія дазволы.

За новы закон прагаласавалі 79 дэпутатаў.

Чытайце таксама:

Латвія забараніла ўезд у краіну 35 грамадзянам Расіі. У тым ліку Shaman, Надзеі Бабкінай і Аляксандру Маршалу

Латвія павялічыць выдаткі на абарону: краіна закупіць устаноўкі HIMARS і марскія ракеты

Лукашэнкаўскі «бязвіз» узяў чарговую вышыню — больш за паўмільёна чалавек. Але гэта не ўнікальныя наведвальнікі

Клас
20
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3