«Працы наперадзе шмат. Трэба аднаўляцца. Трэба прамысловыя прадпрыемствы адраджаць, сельскую гаспадарку. У рэшце рэшт людзі там жыць будуць. Гэта 100%. І карміць людзей жа трэба. Таму мы гатовыя аказаць адпаведную дапамогу і падтрымку для таго, каб не чужыя нам людзі там нарэшце перасталі пакутаваць. Таму я чакаю такой шчырай ад вас размовы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка госцю. 

41-гадовы Дзяніс Пушылін узначальвае створаную расіянамі адміністрацыю акупаваных тэрыторый Данецкай вобласці Украіны. Ëн быў прызначаны ў 2018 годзе пасля забойства яго папярэдніка, Аляксандра Захарчанкі, які загінуў ад выбуху бомбы, закладзенай у рэстаране, дзе ён вячэраў.

Раней Беларусь афіцыйна не прызнавала прыналежнасці да Расіі акупаваных ёю ўкраінскіх рэгіёнаў.

Калі летам 2022 года Пушылін наведваў Брэст, то сустракаліся з ім чыноўнікі невысокага рангу. З ім не палічыў патрэбным сустрэцца нават старшыня Брэсцкага аблвыканкама, не кажучы пра каго-небудзь высокапастаўленага з Мінска. Дзяржаўнае агенцтва БелТА не напісала тады ні слова аб прыездзе Пушыліна ў Брэст. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?