Гатэльна-паркінгавы комплекс «М1» у Юрцаве. Фота: ostrovok.ru
У 1:09 пажарным паступіла паведамленне аб загаранні ў памяшканні кухні на першым паверсе двухпавярховага цаглянага будынка гатэльнага комплекса на Магістральнай вуліцы.
Пажарнікі, якія прыбылі на месца, эвакуявалі са спальных нумароў другога паверха гатэля трох жыхароў.
У выніку пажару ў памяшканні кухні агнём былі пашкоджаныя маёмасць і аздабленне памяшкання, а таксама былі закураныя сцены ў памяшканні гатэля.
Людзі падчас пажару не пацярпелі, паведамляе прэс-служба МНС.
Чытайце таксама:
Зараднае прыстасаванне спаліла кватэру ў Мінску
У Столінскім раёне на школьніку загарэлася адзенне. Ён у рэанімацыі





