Ксёндз Эрнэст Будын. Фота: Sosnowiec.scj.pl
Падчас служэння ў Беларусі святар быў пробашчам парафіі святога Станіслава ў Ляцку (Шчучынскі дэканат), а пазней — парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (мікрараён Вішнявец).
Ксёндз Эрнэст Будын нарадзіўся ў 1935 годзе ў Польшчы. Першыя манаскія абяцанні прынёс у 1952 годзе. Некалькі дзесяцігоддзяў быў эканомам манаскіх дамоў, вікарыем і пробашчам парафій у Польшчы.
У 1990 годзе прыбыў на працу ў Беларусь, у 2013 вярнуўся ў Польшчу, дзе стаў служыць у Сасноўцы Сілезскага ваяводства.
У Беларусі святую Імшу за спачылага ксяндза Эрнэста Будына правялі 15 красавіка ў парафіі святога Станіслава ў Ляцку.
Пахаванне святара адбудзецца 17 красавіка ў парафіі ў Стадніках. У 11.30 (па польскім часе) адбудзецца святая Імша, пасля — пахаванне на мясцовых могілках.
Чытайце таксама:






на якой мове ён "служыў"?