Крама, як і анансавалі раней, з'явілася ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Шчолкаўскі» ў Маскве. На гандлёвай плошчы 330 кв. метраў прадаюць тавары для кухні, тэкстыль і мэблевыя аксэсуары. Посуд і сталовыя прыборы вырабляюць на фабрыках, якія раней супрацоўнічалі з IKEA.
Тэкстыль для Swed House вырабляюць у краінах СНД, дзе таксама шмат гадоў выпускалі прадукцыю для шведскага брэнда.
Як расказваў раней кіраўнік Саюза гандлёвых цэнтраў Булат Шакіра, кампанія Swed House здольная адкрыць 10 крам плошчай да 1 тыс. «квадратаў» у Маскве ўжо ў гэтым годзе. Усяго ж у Расіі ў найбліжэйшыя гады збіраюцца адкрыць 50 такіх аб'ектаў.
У Беларусі ў Swed House ёсць салон у сталічным ГЦ Diamond, а таксама ў Наваполацку ў ГЦ «Задыяк». Таксама да канца красавіка крамы брэнда маюць з'явіцца ў мінскім ГЗЦ Expobel і магілёўскім ГЦ «Парк Сіці».
Чытайце таксама:
«Еўраопт» прадае тавары з IKEA. «Адкуль яны — наша ўнутраная інфармацыя»
Bershka, Zara і Pull&Bear вяртаюцца ў Расію. Але пад новымі назвамі





