Сёння чакаецца ад плюс 6 да плюс 12 градусаў. У Мінску да +11.
А вось у нядзелю тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў зоне ўплыву маларухомага франтальнага падзелу.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, ноччу і раніцай магчымы мокры снег). Вецер будзе месцамі парывісты. Уначы будзе ад мінус 1 да +6.
Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 5 градусаў па поўначы да плюс 17 градусаў па поўдні Беларусі.
У Мінску — +9.





