Нікол Пашынян. Фота: primeminister.am

Нікол Пашынян. Фота: primeminister.am

Арменія перакрыла для Расіі магчымасці праз сваю тэрыторыю абыходзіць заходнія санкцыі. Пра гэта 14 красавіка паведаміла выданне The Insider са спасылкай на эксклюзіў армянскага навіннага агенцтва Hraparak.

Па інфармацыі Hraparak, гэтае рашэнне яшчэ ў сакавіку прыняў асабіста прэм'ер-міністр краіны Нікол Пашынян адразу пасля вяртання з Германіі, дзе яго «строга папярэдзілі» аб неабходнасці перакрыць расійскі «паралельны імпарт» разам з банкаўскімі пераводамі ў Расію.

Паводле словаў крыніц армянскага агенцтва, якія прыводзіць The Insider, Пашынян быў «сур'ёзна заклапочаны» гэтымі патрабаваннямі. 

«Адразу пасля вяртання з Германіі Нікол Пашынян сабраў нараду, на якой прысутнічалі члены ўрада разам з кіраўнікамі Цэнтрабанка і Камітэта дзяржаўных даходаў краіны, дзе запатрабаваў як мага хутчэй перакрыць каналы паставак тавараў і грошай у Расію», — напісаў The Insider са спасылкай на Hraparak.

Як паведамляецца, гэтае рашэнне прывяло да рэзкага ўзмацнення кантролю за банкаўскімі аперацыямі расіян і моцнаму зніжэнню даходаў кампаній, якія дапамагалі Расіі абыходзіць санкцыі.

Акрамя гэтага, у аэрапортах Арменіі пачалі рэгулярна правяраць пакунак асобных пасажыраў з нагоды перавозкі ў Расію мікрасхем і іншых санкцыйных тавараў.

«Гэта ж наколькі павінен быў спалохацца кіраўнік краіны, каб так паслухмяна і адразу выконваць чужыя ўказанні», — прыводзіць агенцтва Hraparak меркаванне прадпрымальнікаў, якія дапамагалі Расіі абыходзіць санкцыі.

Нагадаем, што армянска-расійскія адносіны прыкметна сапсаваліся з-за адсутнасці з боку Расіі вайсковай і палітычнай дапамогі ва ўмовах крызісу ў Нагорным Карабаху і рэгулярных канфліктаў з Азербайджанам, у якіх Арменія востра мае патрэбу ў абароне.

З гэтага, напрыклад, выцекла нядаўняя ратыфікацыя Арменіяй Рымскага статута, які распаўсюджвае на краіну зону ўплыву Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе (што адбылося практычна адразу ж пасля выдачы ордэра на арышт Пуціна, што ставіць пад пагрозу яго магчымае наведванне Арменіі).

Чытайце таксама:

Пашынян заявіў, што яго трывожыць «сыход АДКБ з Арменіі»

Турцыя дапамагала Беларусі і Расіі абыходзіць міжнародныя санкцыі і абмяркоўвала гандаль зброяй з ПВК «Вагнер» — БРЦ

Кіраўніца МЗС Германіі заклікала Кітай паўплываць на Расію для заканчэння вайны

Клас
51
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4