Рыгор Дворак (справа на пярэднім плане) падчас пасяджэння суда не знаходзіўся пад вартай. Кадр з відэа ТРК «Гомель»

Рыгор Дворак (справа на пярэднім плане) падчас пасяджэння суда не знаходзіўся пад вартай. Кадр з відэа ТРК «Гомель»

Усяго на лаве падсудных апынуліся сем службовых асоб. Іх абвінавацілі ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, дачы і атрыманні хабару, а таксама службовай падробцы, піша мясцовае выданне «Флагшток».

Па звестках следства, абвінавачаныя выкарыстоўвалі для асабістых патрэб маёмасць, якая набывалася для прадпрыемства. Гэта былі ложкі, тумбы, матрацы, а таксама бытавая тэхніка.

Работнікам БЧ таксама паставілі ў віну злоўжыванні пры здзяйсненні закупак. Маёмасць набывалася па завышаных цэнах, а розніцу ў цэнах службовыя асобы прысвойвалі сабе. Злачынствы здзяйсняліся ў перыяд з 2019 па 2021 год.

Самае суровае пакаранне ў выніку было вынесенае начальніку філіяла будаўніча-мантажнага цягніка №354 на станцыі «Гомель». Фігурант крымінальнай справы атрымаў 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У той жа час былы начальнік Гомельскага аддзялення БЧ Рыгор Дворак застанецца на волі. Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 4 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады.

Рыгор Дворак кіраваў Гомельскім аддзяленнем БЧ на працягу дзевяці гадоў. Акрамя таго, ён быў і членам Савета Рэспублікі 6-га склікання. У 2020 годзе гомельскія чыгуначнікі выходзілі на пікет у знак пратэсту супраць рэпрэсій з боку кіраўніцтва Гомельскага аддзялення БЧ. Работнікі сцвярджалі, што звальненні нязгодных адбываліся па асабістым распараджэнні Дворака.

Чытайце таксама:

Абласныя і раённыя чыноўнікі, «моцныя гаспадарнікі», сілавік. У Гомелі ідзе цэлы канвеер судоў па карупцыі

У Гомелі судзяць за карупцыю былога начальніка мясцовага аддзялення чыгункі

Колькасць карупцыйных злачынстваў у краіне вырасла, але Генпракуратура лічыць гэта сваім поспехам

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9