Олівер распавёў, што ў яго быў комплекс, звязаны з пісьмом і чытаннем, яшчэ са школьных часоў, паколькі гэта давалася яму з вялікай цяжкасцю, піша Бі-бі-сі.

Толькі што з друку выйшла яго першая кніга, напісаная для дзяцей з такімі ж праблемамі. Падчас інтэрв'ю Олівер некалькі разоў з цяжкасцю спраўляўся з эмоцыямі і адзначыў, што для яго, магчыма, гэта — самая важная кніга.

«Проста мне здаецца, што я нарэшце здолеў пазбавіцца ад цяжкіх успамінаў школьных гадоў, якія ёсць ва ўсіх, хто адчуваў цяжкасці з навучаннем», — сказаў ён.

Олівер напісаў кнігу «Білі і вялікая прыгода» (Billy and the Giant Adventure) падчас лакдаўну.

Як і многія людзі з дыслексіяй, Джэймі Олівер таксама пакутуе і ад СДУГ (сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці), таму яму давялося распрацаваць свой уласны спосаб для напісання кнігі.

«Час падчас лакдаўну быў дзіўным. І я, ужо стаўшы дарослым, стаў задумвацца пра тое, што я магу зрабіць для самаразвіцця. Вось я і сядзеў па 10 хвілін на дзень — столькі, колькі я магу на чымсьці засяродзіцца, і пісаў кнігу. У выніку за чатыры гады ў мяне атрымалася 14 раздзелаў, якія я і адправіў выдаўцу», — распавёў ён.

«Маладзік над Свіслаччу». Нацыянальны гістарычны архіў падрыхтаваў віртуальную выставу пра спадчыну татар-мусульман

З афішы фільма пра «Песняроў» прыбралі акцёра-купалаўца

Адразу два беларусы ўвайшлі ў журы прэстыжнай кінапрэміі «Залаты глобус»

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1