Што за марафон?

Чытацкі марафон ад каманды фестывалю падлеткавай і young adult-кнігі YA (Я) fest, у якім больш чым за месяц можна прачытаць тры або чатыры кнігі на беларускай мове на тэмы роўнасці, інклюзіўнасці і міру. А таксама крута пабавіць час за выкананнем заданняў да кніг, якія рыхтавалі людзі самых розных прафесій, узростаў і нават краін.

Для каго?

Узрост удзельнікаў: ад 3 да 16+. У кожнай катэгорыі свой набор кніг і заданняў.

Правілы простыя:

  • прачытайце тры кнігі з чатырох (можна і ўсе чатыры) і выканайце заданні да іх;
  • альбо (ці таксама) вазьміце ўдзел у лабараторыі (колькасць месцаў абмежавана);
  • атрымайце запрашэнне на бонусную сустрэчу.

Тэрміны марафону:

  • 10 красавіка — 25 мая: час на чытанне і выкананне заданняў;
  • 26 мая — 10 чэрвеня: бонусныя сустрэчы.

Далучыцца можна па спасылцы.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0